Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Родная мова

Дата: 25 сентября 2019 в 09:38, Обновлено 25 сентября 2019 в 09:38
Автор: Макась С. С.

Парады бацькам,

ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

         Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкамзасваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае “ўвесь след свайго духоўнага жыцця”. Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

       Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем’ях, а яшчэ значная частка ў сем’ях, дзе размаўляюць на так званай “трасянцы” - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з’явы інтэрферэнцыі - “засметчанасць” мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы (сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

            Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяроддзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

            Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай установе адукацыі ажыццяўляецца таксама на беларускай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.